Беларуская Служба

Па месцы прапіскі старшыні руху «За Свабоду» прайшоў ператрус

20.07.2021 14:13
Невядомыя забралі былую жонку Юрася Губарэвіча Стасю.
.
.Кадр з запісу камеры відэаназірання

На камерах відэаназірання бачна, як пяць чалавек забіраюць жанчыну.

Міністэрства юстыцыі патрабуе спыніць дзейнасць руху «За свабоду». На мінулым тыдні ў офісе руху і ўдома ў намесніка старшыні руху Віктара Янчурэвіча прайшлі ператрусы. У рэгіёнах затрыманыя праваабаронцы і сябры арганізацыі Віктар Сазонаў і Алег Мацкевіч.

Раней па месцы прапіскі старшыні руху прыходзілі сілавікі, але ў той момант дома была толькі дачка.

ав